Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, конкурсах малюнкаў, квэст-гульнях. Праводзіліся адкрытыя мерапрыемствы як для старэйшых, так і для малодшых класаў. Дзеці праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Да некаторых з іх рыхтаваліся загадзя: рыхтавалі відэаролікі, малявалі плакаты, вучылі на памяць вершы. Вельмі запамінальным і цікавым быў момант, калі пяцікласнікі ў беларускіх касцюмах віталі ранкам усіх на роднай мове з найлепшымі пажаданнямі.
З асаблівым натхненнем праводзілася падрыхтоўка да адкрыцця і закрыцця тыдня. Музычныя, харэаграфічныя таленты ярка праявіліся пры гучанні беларускіх песень. Парадавала чытанне вершаў класікаў роднай мовы на сцэне актавай залы. Атрымаўся сапраўдны канцэрт, дзе вучні незвычайна праявілі сябе і парадавалі ўсіх прысутных. На закрыцці тыдня самыя актыўныя былі ўзнагароджаны граматамі.
Вельмі прыемна, што ў нашай школе ёсць такія таленавітыя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Фото-факт
Фото-факт
Пакуль жыве родная мова, жыве і краіна ў якой мы жывём. Калі перастанем гаварыць на беларускай мове, дык знікне прыналежнасць чалавека да радзімы ў якой ён нарадзўся. Гэта знае кожны дарослы чалавек. А вось як маленькі грамадзянін успрымае гэту аксіёму, нам давялося пачуць у час правядзння тыдня беларускай мовы на прыканцы студзеня ў школе.
Кожны маленькі вучань правільна назваў краіну ў якой ён жыве, але частка з іх назвала савёй мовай рускую. Чаму так? Мабыць, нам усім трэба больш часу надаваць існуючай праблеме. Насаўнікі пачатковых класаў добра разумеюць і адчуваюць гэта. На ўроках беларускай мовы і літаратуры выхоўваюць павагу і любоў да Радзімы і яе мовы. На пазакласных часах аддаюць перавагу гутаркам і мерапрыемствам, дзе фарміруюць грамадзяніна саёй краіны.
Тыдзень беларускай мовы пачаўся з літаратурна-музычнай кампазіцыі "Жыві, родная мова". Мерапрыемства нібы дало старт да розных відаў гульняў, конкурсаў, пазакласных часах, урокаў прысвечаных нашай Радзіме і роднай мове. Увесь тыдзень адбываліся прагляды відэаролікаў пра Беларусь, і ўсе вучні пачатковых класаў прадставілі свае малюнкі на тэму "Я люблю родную мову".
З цікавасцю ўдзельнічалі вучні 4-ых класаў у гульні "Вывучаем беларускую мову" пад кіраўніцтвам І.І. Гаўрылавец. Настаўнікі 3-іх класаў Курмаз Л.С., Пікуза А.У., Шыршова Н.П. захапілі вучняў незвычайнай віктарынай "Гавары па беларуску", дзе яны пазнаёміліся выхаванцаў з трапнымі беларускімі выразамі, новымі сучаснымі паняццямі. І галоўнае - гэта ўсё спатрэбіцца вучням на уроках беларускай мовы і ў жыцці.
Дзеці пачатковых класаў шмат гулялі. Для самых маленькіх, вучняў 1-ых классаў, настаўнікі Шумак Т.С., Прыходзька А.М. правялі гульні і забаўляльныя мерапрыемствы, якія знаёмілі дзяцей з новымі словамі і паняццямі, з гульнямі часоў нашых бабуль. А гульня "Сакрэты беларускай мовы" запрасіла малодшых школьнікаў у краіну ведаў пра родную мову.
Быў час і для ўдзулу вучняў і ў сур*ёзнай справе. Настаўнікі 4-ых класаў Басак В.А., Лісавец А.Д. правялі алімпіяду па беларускай мове "Юны мовазнаўца". Дзяцей удзльнічала вельмі шмат. Кожны хацеў даведадацца аб сваіх магчымасцях па роднай мове. Ды і настаўнікі атрымалі адваротную сувязь, што дае магчымасць для работы на ўроках.
Асабліва ўразіла вучняў і настаўнікаў пазакласнае мерапрыемства "Мы - Беларусы", якое адбылося ў 1 "В" класе пад кіраўніцтвам Паляжаевай В.Р.. Яно дало магчымасць выхоўваць у маленькіх вучняў першага класа лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, павагу да роднага краю, мовы і людзей, фарміравала элементарныя навыкі культурнай спадчыны і гістарычнага мінулага.
Шмат цікавага і пазнавальнага адбылося ў гэты тыдзень. Вучням спадабаліся ўсе мерапрыемствы і яны хацель б падоўжыць і гульні, і конкурсы, і алімпяды на роднай мове. Спадабаўся тыдзень беларускай мовы і бацькам, якія бываюць частымі гасцямі ў школе. Многія з іх прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў разам са сваімі дзецьмі, прысутнічалі на мерапрыемствах. А самае галоўнау -дзеці адчулі, што яны сталі бліжэй да роднай мовы.